РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
...А сёньня канчаецца нашае лета,
Нібыта з арбіты сыходзіць планэта,
І лісьце на дрэвах за міг абгарае,
І сьцежкі лісьцё, як агонь, засыпае,
І нам не вярнуцца ў зялёнае Ўчора –
Навокал лісьцё, як чырвонае мора,
І ў ім патанае і нашае лета,
І ты на бальконе ўначы з цыгарэтай,
І я патанаю, каб заўтра зьявіцца,
І ў мора чырвонай лістоты ўлюбіцца,
І потым пісаць невясёлыя вершы
Пра нашае Сёньня, нібыта быць першым,
Хто сум зразумеў, што ў лістоце чырвонай
Жыве і зьнікае, бы ў рэчцы сьцюдзёнай
Жыве і зьнікае і нашае лета,
І срэбная стронга як сэрца санэта,
Які мо' напішацца некалі мною
Пра гэтае лета, што ўжо за сьпіною...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.