РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
А. І. Бялецкаму
На паўстанках, засыпаных лісьцем бярозавым,
Дзе з пагардай цягнік двойчы ў дзень праляціць,
Ў простай хаце, пускаючы горкія сьлёзы,
У калысцы будучы Колас ляжыць.
Там, дзе хрыпла рыкаюць днём сьпякотным каровы,
Там, дзе ў прысаку хлопчыкі бульбу пякуць, –
Дваццаць першага веку галапузы Бэтховэн
Бацькаў кубак шпурляе, каб звон пачуць.
А ў вёсцы глухой, на траўцы зялёнай,
На задворках сядзібы, ля самай ракі,
Адсьцябаны Шаляпін басам шалёным
Лямантуе з-пад матчынай жорсткай рукі.
О, як трэба шукаць на шляхох чалавека,
Як любіць, берагчы, ня крыўдзіць яго,
Каб пабачыць славу наступнага века
Ў сэрцы сьціплага сына суседа свайго!
 
1958
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.