РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ад’язджаем, быццам паміраем
І зьнікаем з памяці людской.
Рэчы ў сумкі сьпешліва складаем,
Ціха размаўляючы з дачкой.
 
Ноччу дождж нам грукатаў у шыбы,
Дый цяпер хмурыны 'шчэ плывуць,
І лісты ў калюгах, нібы рыбы,
Сьвецяцца, варушачы траву.

Мы ж ня бачым гэтага нічога.
Да аўтобуса праз дождж бяжым.
Шэрая прамоклая дарога,
Ад якой сьцюдзёна на душы.
 
А дачка сьмяецца, як заўсёды.
Ёй наперад весела глядзець.
І чаго глядзім наўкол з самотай –
Ёй, малой, ня хутка зразумець.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.