РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Неба
Неба гэта возера сьвятла
На дне якога занесеная ветрам
Жоўтая лістота з райскага саду
У небе жыве Бог
Ён бачыць усё і ўсё чуе
Бо неба і ёсьць Бог
Да неба імкнуцца ўсе
Травы і дрэвы птушкі і людзі
У небе жывуць анёлы
Якія ля Млечнага Шляху
Трымаюць кавярні і шынкі
У якіх душы летучы да Бога
Могуць паслухаць анёльскія песьні
І канчаткова вырашыць
Дзе ім быць на зямлі ці на небе
Неба палохае сваёй глыбінёй
І я седзячы ля агню
Гляджу як ручаёк дыму
Імкнецца ў неба і там зьнікае
Забыўшыся пра тых
Хто яму даў жыцьцё
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.