РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Цень
Цень хамелеон
Які мяняе ня колер а памер
Ад ценю як ад свайго я
Нікуды не ўцячэш
Цень пільнуе
Цень не крыўдлівы
Галоўнае каб было сонца
Цень цярплівы
І не разабрацца
Што яму падабаецца больш
Я ці сонца
Цень лянівы
Цень прыліпала
Цень дражніцца
І яго можна павесіць
Але толькі павесіўшы сябе
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.