РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Гліна
Гліна ўмее чакаць
Чакаць калі яе знойдзе майстра
Гліна сьпіць але да таго часу
Пакуль яе не кранецца
Раскруціўшы на ганчарным крузе
Цеплыня рук
Гліна часьцей за ўсё чырвоная
Нібыта саромеецца таго што яна гліна
І што яе на зямлі пакінуў сам Бог
Сказаўшы ёй што толькі ў цярпеньні
З гліны можа што-небудзь атрымацца
У гліны добры характар
Але гліна ня ўсіх слухаецца
Яна мае сваю думку
Наконт стварэньня прыгажосьці
І самога стваральніка
І я шукаючы гліну
Шукаю сябе
І знайшоўшы гліну
Спрабую зразумець сябе
Але гліна слухаецца толькі майстра
І яна ўмее чакаць
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.