РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Трава
Трава зялёнае полымя
Якое разьдзімаюць дажджы і сонца
Як толькі сыдзе сьнег
Яно распаўзаецца па зямлі
І нельга траву спыніць
Трава ўсё ператрывае
І вастрыё плуга і вастрыё касы
І толькі сьцежкам і дарогам
Трава саступае мейсца
Але і то да таго часу
Пакуль я па іх хаджу
Трава ведае якая яна трава
Яна можа даць сілу
І можа забраць жыцьцё
Трава сябруе зь ветрам
У якога няма сваёй хаты
І толькі сьнег варагуе з травой
Бо ён ня ведае што такое трава
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.