 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Човен гайдаецца на хвалях Пазвоньваючы іржавым ланцугом Які яго не пускае аддацца рацэ І плыць у незваротнасьць Човен гэта шкарлупіна арэха Якія растуць у краіне Дзе ніколі ніхто ня быў Човен гэта труна У якой пахаваны Самотныя і вясёлыя дні Рыбаловаў і вандроўнікаў І падскоквае човен на хвалях Спрабуючы ўбачыць чалавека Але начамі прыходзіць Харон І перавозіць на другі бераг цені А пад раніцу зноў прывязвае човен У цень якога ў сьпякотны дзень Хаваюцца русалкі І сьпяваюць сумныя песьні І злуецца Вадзяны І колькі ўжо дзён зьбіраецца Даць вольную чаўну Але ўсё ніяк не наважыцца Бо любіць слухаць звон ланцуга Які напамінае яму звон грошай Якія калісьці ён меў
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|