РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сьвечка
У сьвечкі мяккі характар
І сьветлая душа
Сьвечка ахвяруе сабой
І згараючы плача
Ад радасьці і суму
Сьвечка гэта нож
Які лязом агню
Разразае цемру
Вызваляючы зь яе мой пакой
У сьвечкі кароткае жыцьцё
Але яго хапае
Каб я палюбіў сьвечку
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.