 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Калюга дачка дарогі і дажджу Яна лянівая і фанабэрыстая I часта ўяўляе сябе морам Ня ведаючы што такое мора У ёй купаюцца вераб'і Казычучы яе крыламі I калюга сьмяецца Пускаючы ў прыдарожныя травы Сонечных зайчыкаў Калюзе пашанцавала Яна далёка ад вёскі У якой акрамя людзей ёсьць сьвіньні Якія ведаюць для чаго існуюць калюгі Калюга кароткімі летнімі вечарамі Глядзіць у неба на зоркі I ёй хочацца быць небам Па калюзе зрэдку пракочваюцца колы Расплёскваючы яе на тысячы кропель Якія набыўшы самастойнасьць Імкнуцца зноў зьліцца ў калюгу У адно цэлае Хоць і бруднае але люстэрка У якое глядзяцца хмары Плывучы ў невядомасьць I несучы ў сабе дождж I калюга гледзячы на хмары Сумуе і марыць пра вандроўкі Ня ведаючы пра тое Што яна дачка дарогі і дажджу
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|