РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда адчыненых дзьвярэй
Ён дзьверы адчыніў, і вецер заляцеў
І сьвечкі затушыў ля абразоў,
Нібыта абарваў лістоту з райскіх дрэў,
Нібыта з Храма спудзіў галубоў.
 
І стала цёмна ў хаце і на ўсім двары,
Нібыта ў бездань паляцеў наш сьвет,
І толькі зоркі – залатыя камары –
Ляцяць за намі, быццам пыл, усьлед.
 
Ён дзьверы адчыніў і ў цемнату зайшоў
І сам зрабіўся тою цемнатой,
Якую ў полі ліжуць языкі кастроў,
Шукаючы нябёсы над сабой
 
Высокім дымам, што, нібыта Млечны Шлях,
Губляецца ў сьцюдзёнай вышыні.
Ён дзьверы адчыніў, нібы прагнаў свой страх,
Нібы згарэў у незямным агні.
 
І стала сьветла ў хаце і на ўсім двары,
І сьвечкі загарэліся ізноў,
І ўпаў, як цень, у травы чалавек стары,
Які спазнаў нянавісьць і любоў...
 
13.IV.1997.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.