РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я чужы, нібы па-над пустэльняй нябёсы,
У якіх толькі сонца і ветру вужы
Замятаюць пяском, як самотныя сьлёзы,
Шлях вандроўніка, што для пустэльні чужы
І чужым застанецца ляжаць пад пяскамі,
Як пад россыпам золата, што не сабраць
Анікому, хоць будзе зьбіраць і вякамі...
 
Я чужы, і чужому ня трэба казаць,
Што адзін у пустэльні ён, пэўна, загіне,
Хай ён верыць, што дойдзе да краю зямлі,
Можа, й ён будзе нечым карысны Айчыне,
Як карыснымі некалі ўсе тут былі,
Хто народжаны тут, дзе, як воля, нябёсы,
У якіх толькі сонца і ветру вужы
Замятаюць пяском, як самотныя сьлёзы,
Шлях вандроўніка, што для пустэльні чужы...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.