РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Элегія сьнегу
Засыпаецца сьнегам, як белым пяском,
Жоўта-мёртвая восень у нас за вакном,
І глядзім мы на сьвет, быццам бы на труну.
 
А за сьценкай ізноў гарлапаніць сусед,
Ён застрэліў бы нас, калі б меў пісталет,
Бо мы любім на вуліцах шэрых вясну.
 
Ну а сьнег з-­пад аблокаў ляціць і ляціць,
І яго, быццам сон, нехта будзе любіць,
І на вуліцу выйдзем, самотныя, мы.
 
І засыплецца сьнегам, як белым пяском,
Жоўта-мёртвая восень, і сквер, і наш дом,
І, як помнікі, будуць навокал дамы.
 
5.XII.1998.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.