РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мы сабе прыдумляем праблемы,
Быццам іх не хапае і так.
Бацька ў сына пытаецца: «Дзе мы?»
І ў адказ зноўку чуе: «Дурак!»
 
І вятры, нібы ведзьмы ўзьлятаюць,
Уздымаюць над хатамі пыл.
І дарогі да пекла, да раю
Пазначаем крыжамі магіл.
 
І спытаўся я ў дзеда сівога:
«Што чакае наперадзе нас?»
І мне дзед не сказаў анічога,
Толькі сын мне ўсьміхнуўся ў адказ.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.