РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бочка
у густой траве ля дрывотні
як на беразе зялёнага мора
як з патанулага карабля
бочка
і пакаціў бы вецер бочку па сьвеце
і грымела б бочка абручамі
але бочка даўно ўжо ня любіць вандровак
як прывезьлі яе зь Вільні
дзе яна была захавальніцай віна
а тут бочка была ў варыўні
як у цямніцы
і толькі ўспамінала віно
разьдзімаючы свае бакі
ад гонару за мейсца свайго нараджэньня
і цяпер лежачы ля дрывотні
бочка нагадвае мне напарстак
велікана зь Вялікага княства Літоўскага
але бочка гэта бочка
і жыве ў ёй чорны кот
мясцовы Дыяген
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.