РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
О мой цудоўны край,
Мой засьнежаны рай...
Ціхі званочкаў сьмех.
Сьнег у лесе начным,
Сьмех у садзе пустым,
Коней спакойны бег.
Штосьці часьцей і часьцей
Сьню я, што шэрань цьвіце,
Падае з чорных сукоў
І што з табою ўдваіх
Еду між дрэваў начных
Госьцем да сваякоў.
Плечы твае абняў.
Роўная рысь каня.
Лес радзейшы стае.
Шэрань заткала бары,
Скроні мае серабрыць,
Беліць вейкі твае.
Бачу сялібу ў садах,
Бачу загурблены дах,
Нізкі, натоплены дом.
Хутка між яблынь густых
Будзеш сьмяяцца і ты.
Бачыш? Страчаюць з агнём.
Вязкі цыбулі вісяць.
Скварыцца каўбаса,
Водар смалы, сасны.
Дроваў адталы дух.
Печка.
              Калматы кажух.
Сны.
 
1960
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.