РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Месяц заснуў на коміне хаты,
Кінуў адбіткі на люстра вады.
Дрэвы густыя ў бліскучых латах,
Як вартавыя, вартуюць сады.
Ў цьмянае поле гляджу з-пад далоні,
Полымя бухае, нібы ў трубу.
Коні начлегу, ружовыя коні
Месяца іскры з травою скубуць.
Добра усім. А мая беласьнежка
Полем не пройдзе каля лазьняка,
Не прабяжыць гэтай цёплаю сьцежкай,
Бульбіну не пакачае ў руках.
Позіркам ясным мяне не адорыць,
Поруч з агнём не ляжа ў мурог
І не папросіць, каб сеў я поруч
І ад бяды невядомай бярог.
І не прыкрыюць вачэй яе сонных
Цёплыя пальцы маёй рукі...
Вельмі далёкія перагоны.
Вельмі марудныя цягнікі.
 
1960
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.