 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Балядны маналёг Алеся Гаруна
|
11.03.1887 – 28.07.1920
|
Пэўна ў гэтай краіне памру, як сабака, Толькі гэта краіна адвеку мая, І век буду я зь ёю сьмяяцца і плакаць І зраблюся сабакам, як здраджу ёй я. Пэўна ў гэтай краіне мне славы ня ведаць. Але што тая слава? Узьвеяны пыл! І я буду да скону тутэйшым паэтам Старасьвецкіх дарог і забытых магіл... Толькі ў гэтай краіне, у роднай краіне Я памру, як сабака, спазнаўшы нястачу, Дый прад сьмерцю мяне тут любоў не пакіне Да краіны, дзе я весялюся і плачу...
19.X.1996.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|