 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
твань спадманвае і спадманваецца яна хаваецца ў травы і кустоўе да яе ідуць і ад яе ўцякаюць яна бяздонная і пражэрлівая тваньню палохаюць і ў яе заманьваюць твань гэта вароты ў пекла твань гэта мытня ў чорнае царства у якім жывуць чэрці і розныя нячысьцікі твань гэта навальнічнае воблака якое прырасло да зямлі і не змагло ўзьляцець у неба і я ідучы з дому чую голас глядзі ня трапі ў твань і я іду і я трапляю ў твань і я ўцякаю з твані пакуль навокал твань пакуль навокал пакуль
28.XII.1994.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|