 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
1 у кожнай травінцы трапеча агонь і вецер яго разьдзімае і пыл узьлятае як дым і ты стаіш у высокай траве як на кастры інквізіцыі
2 і падаюць зь неба зоры і падаюць з дуба жалуды а па рудой травіне паўзе божая кароўка як кропля крыві па ржавым лязе нажа у забойцы часу
3 ад квецені садоў павар’яцелі пчолы і ты ідзеш праз сад нібыта праз пажар дзе попел апалых пялёсткаў сумны як парваныя вершы пра шчасьлівае каханьне
4 у прыцемках вячэрніх перад Кафедральным саборам ліхтары ці грэшныя душы і Няміга ў трубе як сьвятло ў тунэлі
5 каля дарогі дахаты з абрэзанымі кронамі дрэвы як патушаныя сьвечкі
6 і час растае нібы лёд што сёньня разьдзяляе ваду і неба і ты ідзеш па лёдзе як па часе які спыніўся
10.V.2008.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|