РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Чаму маўчаў, калі глумілі мову,
А сёньня ў гурце сьмела я крычу?
Няўжо таму я зараз не маўчу,
Што ў гурце ў гул зьліваюцца ўсе словы?
 
Чаму маўчаў, калі бурылі Храмы?
Чаму маўчаў, нібыта ідыёт,
Калі народ ішоў да віннай крамы,
І сам ішоў туды – куды народ?
 
Чаму маўчаў, як нішчылі курганьні?
Чаго баяўся? Сьмерці ці турмы?
Нам Страшны Суд задасьць свае пытаньні,
На іх ніколі не адкажам мы.
 
Сваіх жа не баюся запытаньняў,
Ды толькі мне сябе не апраўдаць.
Маўчаньню не бывае апраўданьня,
Законна толькі мёртвыя маўчаць!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.