РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Пра што мае вершы? Пра тое, як мы
Ідзём, адзінокія, зь вечнай зімы
І ў сьнезе зьнікаем, нібыта ў вяках,
Нібыта паэзія ў чарнавіках.
Зьнікаем, каб зноўку зьявіцца на сьвет,
Нібыта раса раніцой на траве,
Як сьветлыя сьлёзы на нашых вачах,
Калі да канца ўсё ж мы пройдзем свой шлях...
Пра што мае вершы? Пра тое, як ты
Будуеш з туману над Летай масты,
А вецер іх бурыць, і белы туман
Прад намі бялее, нібы акіян,
Зь якога пачнецца ізноўку жыцьцё,
Нібыта на дрэве вясною лісьцё
Ізноў зашуміць і абудзіць душу...
Пра што мае вершы? Пра што я пішу?
Я Богу пра вершы свае адкажу,
Я Богу за вершы свае адкажу,
А вам не скажу,
                                    а вам не скажу...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.