Ёсьць на Валожыншчыне вёска Пугачы, Дзе рэчышчы сьцяжын не зарасьлі ў лугах, У агародчыках красуюць касачы, Буслы на захад сонца коцяць па дубах. У сэрцах ёсьць таксама вёска Пугачы, Таму сьцяжыны не губляюцца ў лугах, У агародчыках красуюць касачы, Буслы на захад сонца коцяць па дубах.
29.IV.1980.
|
|