 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Рыгору Барадуліну
Вечальле прасьвечана, Як сьляза матулі. Выбухамі сечана, Хвалі не заснулі. Гай задумліва стаіць. Ля вады дрыготка. Човен у тумане сьпіць Бацькавай пілоткай. З раніцаю радзіцца Бусел над зямлёю. І сяброўства ладзіцца З полем і сяўнёю. Сьцежка ў белы сьвет бяжыць, Думкі – да хатулі. Плешча Вечальле душы Песьняй пра матулю.
10.VIII.1982, в. Пугачы
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|