РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я намаляваў цябе
Крэйдаю на асфальце.
Ішоў дождж
І забраў твой воблік.
Я выразаў на дрэве
Тваё імя.
Прыйшлі дрывасекі
І сьсеклі дрэва.
Я высек твой воблік
На камені.
Будавалі хату
І камень паклалі
У падмурак.
Тады я напісаў
Верш, прысьвечаны табе.
Можа,
Застанецца...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.