Хоць жанчыну не кахаеш, Да жанчыны прывыкаеш. Прывыкаеш – не адвыкнуць, Так балюча – ды ня крыкнуць. Ды ня крыкнуць – сьцяты зубы, І жанчына шэпча: «Любы». Шэпча «любы» – не кахае, Непрывыкла прывыкае. Прывыкае – невыносна, Невыносна, злосна-злосна. ...Пакідаеш – адчуваеш, Бы ад сэрца адрываеш...
|
|