РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Цішка Гартны
– Да змогі! Да змогі! Да змогі!
Твой кліч да змагання заве.
Прайшоў ты пакутнай дарогай
Праз морак крывавых завей.
Сьмяяліся з роднае мовы.
Ты ж сьмела на ёй гаварыў.
Былі не дурныя галовы
У тых, што былі, як зьвяры.
У твар Беларусу плявалі
І тыцкалі пальцам усьлед.
Праз зубы шыпелі-шапталі:
«Загонім цябе на той сьвет...»
Далёка былі перамогі
У Краі крывавых завей...
– Да змогі! Да змогі! Да змогі!
Твой кліч Беларусаў заве.
Ня кожны з каленяў устане
І стане за родную кроў.
Ня скончыцца продкаў змаганьне
За Веру, за Волю, Любоў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.