РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У кватэры


...Ды не замкнуцца мне ў кватэры
Ад пыхкай мітусьні, ад шуму.
Сьцямнелі сінія шпалеры,
Сьцямнелі радасныя думы.
 
Гадзіньнік цікае натхнёна –
Часовага спакою сэрца.
Палью рассохлыя вазоны,
Вада
            праз шчыліны
                                          пральецца...

 

#ІІ
Гляджу на дымныя хмурыны,
На чорны сьнег, што на дамах.
За дзень так нагудуць машыны,
Што гул ня сходзіць па начах.
 
З кватэры выйсьці неахвота,
На тлум злуюся пакрысе,
Бо столькі ў горадзе народу,
Нібы на пэнсіі – усе.
 
Здаецца, што цяпла ня будзе,
А будзе вечная зіма.
І ўсё бягуць кудысьці людзі,
А мамы з працы ўсё няма.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.