РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зіма
Замкнулі кватэры, замкнулі і душы.
Нікому нічога супроць не скажы.
Мой крык не пачуюць суседчыны вушы.
Я сёньня хварэю. – Хварэеш? Ляжы!
 
На нейкую хвілю цяплее ад чаю,
На нейкую хвілю забуду тугу.
Я сябра чакаў, а цяпер – не чакаю
І больш яго сябрам назваць ці змагу.
 
На вуліцы сьнежна,
                                          на вуліцы вецер,
Таму і ня змрочна ў пакоі маім.
Быў доўга сваім, як бадзяўся па сьвеце,
Вярнуўся, сказалі:
                                      – Зрабіўся чужым!
 
Паштоўкі і пісьмы старыя чытаю,
Нічога вясёлага ў словах няма,
А я ўсё шукаю,
                                шукаю,
                                              шукаю...
Сьмяецца і вые зіма.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.