РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мне век ісьці ў высокую зару,
І не дайсьці мне да зары ніколі.
Я з травамі шчасьлівымі згару,
Каб асьвяціць ня пройдзенае поле.
 
Сваю дарогу ўспомніць да драбніц
І не клясьці свой лёс, а толькі верыць,
Што пройдзе ўсё, ды боль не адбаліць
І дома вецер не зачыніць дзьверы.
 
Зару любові век не затушыць,
За мной трава, як полымя, шугае.
Хлапчук праз поле чыстае бяжыць,
І цень яго
                      за ім
                                  не пасьпявае.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.