РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У нашым грамадстве ня будзеш бяз працы –
Хто дачу будуе, хто – сацыялізм.
Стаяць, як праклятыя, бюсты на пляцах,
А горад хварэе на алькагалізм.
 
І пляшкі па горадзе пэнсіянеры
Зьбіраюць, каб хлеба кавалак купіць.
Усім на той сьвет ім адчынены дзьверы,
Рыпучыя дзьверы вялікіх бальніц.
 
Дымяцца, як пекла жывое, заводы,
Па горадзе сьмецьце ганяюць вятры.
І рай абяцаюць нам слугі народа.
Няўжо яны вечна нас будуць дурыць?
 
Пара б і за розум, браточкі, нам брацца,
Бо сёньня ўжо мала клясьці сталінізм...
У нашым грамадстве ня будзеш бяз працы –
Хто замак руйнуе, хто – сацыялізм.
 
31.VIII.1989.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.