РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Апакаліпсіс
І людзі ня спалі ў чарнюткіх дамах,
І сявечкі палілі, шукаючы Бога.
І спаў з прастытуткай п’янючы манах,
І сьнілася ў рай яму доля-дарога.
 
Разбураных храмаў каменьне і пыл
Ляцелі ў сусьвет, як у чорную яму.
І выйшлі прарокі з забытых магіл,
І сьмерць напрарочылі вечнаму Хаму.
 
І трэснула глеба, нібыта труна,
І трэснула неба, як шкло на іконе.
Свой край прадавалі за пляшку віна
Пачварныя людзі, што ў цемры палоне.
 
А грошы, як сьмецьце, засыпалі дол,
І плямамі кроў на грашах чырванела...
Ад сьлёзных вачэй адвярнуўся анёл,
І божая кара зь нябёсаў зьляцела.
 
18.XI.1989.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.