РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Пятрусь Броўка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пахне чабор...
Хіба на вечар той можна забыцца?
...Сонца за борам жар-птушкай садзіцца,
Штосьці сьпявае пяшчотнае бор,
Пахне чабор,
Пахне чабор...
 
Лёгкія крокі на вузкай сьцяжынцы.
Дзеўчына у белай іскрыстай хусьцінцы,
Быццам абсыпана промнямі зор.
Пахне чабор,
Пахне чабор...
 
Выйсьці б насустрач, стаць і прызнацца.
Вось яно – блізкае, яснае шчасьце,
Клікнуць хацелася – голас замёр.
Пахне чабор,
Пахне чабор...
 
Год адзінаццаць, а можа, дванаццаць
Сэрца баліць, што ня здолеў спаткацца,
Сэрца нязьменна хвалюе дакор.
Пахне чабор,
Пахне чабор...
 
Час той схаваўся за дальняй гарою,
Здасца хвілінай – яна прада мною...
Выйду. Гукаю. Маўклівы прастор.
Пахне чабор,
Пахне чабор...
 
1957
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.