РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Інтэрнацкая баляда
Далёка ад вёскі, далёка ад маці
Дзяўчаты жывуць у старым інтэрнаце.
І самі старэюць, як іх інтэрнат –
Ніхто не кахае вясковых дзяўчат.
Ды хочацца ім маладым закахацца,
З цнатлівасьцю, быццам бы зь вёскай, растацца,
Сябе гарадскімі хоць ноччу адчуць.
Ды штось валацугі адны прыстаюць.
Няхутка дзяўчаты прывыклі да долі,
Што замуж за горад ня выйдуць ніколі.
Прывыклі і сталі паціху гуляць
І целам сваім, як віном, гандляваць.
І толькі гуляцца ня стала Яніна:
«Я замуж дзяўчынаю выйсьці павінна...»
 
Стаіць у сталіцы стары інтэрнат,
Няма там замужніх, няма там дзяўчат.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.