РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мы з табой сустрэліся ў трамваі.
Каб багатым быў я і блатным,
Я б сказаў: «Паедзем на Гаваі,
Дзе над морам белых чаек дым...»
 
Быццам бы манах, стаю маўкліва
Прад табой прыгожай і зямной.
Ты магла б зрабіць мяне шчасьлівым,
Я ж цябе – няшчаснай і маёй.
 
Вось і ўсё. Цябе няма ў трамваі,
І мы больш ня ўбачымся, відаць.
Можа ты і зьезьдзіш на Гаваі,
Можа і табе іх не спазнаць...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.