РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда беглага зэка
Па ўтравелых палескіх балотах
Мы ўцякалі ад лютых мянтоў, –
Даганялі нас на верталётах,
Як апошніх балотных ваўкоў.
 
Мы хаваліся ў багну па вушы
І танулі ў сьмярдзючай вадзе,
І ўзьляталі варонамі душы
Над зямлёй, як на Страшным судзе.
 
І загінулі ўсе ад пагоні,
Толькі выпала мне ацалець.
Сівізною пакрыліся скроні
І ў грудзёх стала нешта балець.
 
І цяпер мне ўсё сьняцца балоты,
Дзе ўцякалі мы ў ноч ад мянтоў,
Дзе ляцелі, як сьмерч, верталёты,
Дзе гразёю рабілася кроў.
 
Я ж уцёк тады на Украіну.
Стрэцца з мамай вам выпадзе лёс,
Ёй скажыце, што сын ваш загінуў,
Хай ня плача, ня варты ён сьлёз.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.