РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сумная баляда
Ён табе званіў і ты казала:
«Вечарам з табой іду ў кіно...»
А сама другога абдымала
І піла з цукеркамі віно.
 
І чакаў ён вечара, дурыла,
Ну а вечарам – няма цябе.
І ён з гора піў адзін «чарніла»,
І тапіў душу сваю ў журбе.
 
А назаўтра зноў званіў нясьмела
І табе сустрэчу прызначаў.
Ну а ты з другім кіно глядзела,
І другі ў пад’езьдзе заціскаў.
 
Ён званіў ізноў і прыніжаўся
І табе пра зоркі гаварыў.
А другі з табою цалаваўся
І мазгі сьцішкамі не дурыў.
 
Колькі б так было – ніхто ня знае.
Толькі ён аднойчы зразумеў,
Што і ты, як большасьць, не сьвятая,
Не такая, ад якой балдзеў.
 
Зьехаў ён далёка за туманы
І жаніўся там ён на другой.
За табой жа ходзяць хуліганы,
А магла ты стаць яго жаной.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.