РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Здрадніцкая баляда
Ты яго на немца праміняла,
Зьехала, шчасьлівая, у Бон,
Бо табе абрыдла наша сала
І, як сьмерць, сьмярдзючы самагон.
 
І цяпер там зь немцамі шыкуеш
І ўжо маеш чорны «Мерсэдэс».
І свайго арыйца ты цалуеш,
Пад славянскі любіш паланэз.
 
Ты была спакусная, як пляшка,
У якой вар’яцкае віно.
Безь цябе, як пасьля п’янкі, цяжка,
Хоць кідайся, дурань, у вакно.
 
Ты славян на немца праміняла,
Зьехала, як паліцай, у Бон.
Каб цябе халера там забрала,
Як яму тут безь цябе – гамон!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.