Я сёньня маю грошы, Я сёньня менскі пан, Харошы і прыгожы, Як новенькі наган. Гуляйце, прыгажуні, Няхай шанцуе вам. Не распускайце нюні – Нічога вам ня дам. Я сёньня кралю маю, Я сёньня каву п’ю. Мяне дурыць – ня раю, А то, як вош, прыб’ю. Я сёньня маю грошы, Я сёньня менскі пан, Харошы і прыгожы, Як новенькі наган.
|
|