РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Канчаецца дваццатае стагодзьдзе,
Нібы жыцьцё канчаецца зусім,
Нібы над вогнішчам аціхлым дым,
Нібы дарога на вясновым лёдзе,
Канчаецца дваццатае стагодзьдзе.
 
І ты глядзіш на сьвет, як дамавіну,
Дзе 'шчэ ня ўсё зьмярцьвела, адцьвіло,
Дзе нашых дзён самотнае сьвятло
Анёлы носяць Богу, быццам гліну,
І ты глядзіш на сьвет, як дамавіну.
 
Канчаецца дваццатае стагодзьдзе,
Нібы ў пустэльні шлях за небасхіл,
Нібыта з-пад вазоў дзядоўскіх пыл,
Нібыта крык у зьнішчанай прыродзе,
Канчаецца дваццатае стагодзьдзе.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.