 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Карункавы вэлюм у колер асеньняга неба Застаўся на хвойцы, дрыжачай ад брэху сабак. Ад блізкасьці зьвера загоншчыкі быццам асьлеплі, Інакш не ад’ехаць бы мне з-пад нагляду ніяк. Мой князь, малады і зацяты, карбач прыўздымае. Ён добра наўчыўся ударам адным забіваць. А я ад’язджаю, і пушча мяне паглынае, І на'т паляўнічых рагоў тут ужо не чуваць. Я іншую музыку чую. Я помню музыку, Які за агністыя вочы, за песьні зь нябёс Зрабіўся ахвярай – было паляваньне вялікім. Ён доўга ўцякаў – і загінуў бяз крыку, бязь сьлёз. Нічога мой князь не сказаў ні тады мне, ні потым. Ды лютні сваёй не знайшла я аднойчы нідзе. Прысады палаца схавалі мой скрушлівы роздум, Каханьне ж схаваць – толькі ў лесе, зямлі ці вадзе. Змыкаюць пушчанскія хвоі над сьцежкаю шаты, І конь спатыкаецца... Можна яго адпусьціць. Дарую зямлі беларускай убор свой багаты, А душу – душы, безь якой я ня згодная жыць.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|