РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Наваградскі замак
Камяні апусьцелага замка спаўзаюць з гары,
У прабоіны сьцен зазірае сузор’е Дракона.
Сьняць князі наваградскія замка былыя муры,
У зямлі сваёй сьняць, што зямля іх жыве нескарона.
Камяні апусьцелага замка пад небам ляжаць,
Быццам воі забітыя, замка таго абаронцы.
Там Радзіма мая, там зь мінуўшчынай слаўнай мяжа,
Там буслы пераносяць на крылах чырвонае сонца.
Сны князёў наваградскіх, я веру, паўстануць калісь
Гэткай явай – якая ня сьнілася тым, хто ня верыў.
І муры апусьцелага замка пацягнуцца ўвысь,
І за вежу зачэпіць сузор’яў бурштынавы нерат.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2017. Беларусь, Менск.