РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Стары інсургент
Мы запалім пахавальныя сьвечкі.
Пад нагамі – футра срэбнай лісіцы.
У высокіх кубках пеніцца вечнасьць
З пахам верасу і сьвежай ігліцы.
Пад вакном – віжы, віжы – за дзьвярыма,
І карэта зь дзьверцай закратаванай
Пад’язджае, як Атыла – да Рыма,
Да сядзібы нашай абрабаванай.
А пакуль што вогнік скача ў каміне,
Футра белае – з чырвоным адценьнем,
А пакуль што любы край не загіне,
Засьцянковым створаны летуценьнем.
Срэбным колерам лісіцы загнанай –
Мае скроні... Колер зімняе буры...
Вып’ем келіхі свае, мая панна!
Шаблю продкаў не хаваюць у куфры.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.