 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Наперадзе – вецер. За ветрам – жытло, Якое ніколі цябе не спазнае. Аднойчы прыходзіць у сэрца цяпло – І сувязь з утульнымі сьценамі тае. Ідзе не па сьцежках – па сьпевах ідзе Аматар, бы кветкі, зьбіраць калыханкі. І лёс у сьпявучай купальскай вадзе Вянком залацістым сплывае ў сьвітанак, І коціцца сонцам над пылам двароў, І песьню – сьвятую і вечную – будзіць... ...І мова – чужая, пад ціскам вятроў Кладзецца на запіс – як глеба на грудзі.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|