РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ад дурнога тлуму і народу
Мы з табою едзем на прыроду.
А вагон наш цесны, як магіла,
Нехта курыць, нехта п’е «чарніла»
І на ўсіх усім тут напляваць –
Хочаш ехаць дык умей трываць.
І мы едзем, як з таго мы сьвету,
І, камячучы ў руках газэту,
Я чытаю сумныя навіны
Пра ўраджай, даляры, магазіны...
І глядзім мы праз вакно вагона
На лясы, што 'шчэ ў лісьці зялёным,
На палі, дзе дажынаюць жыта,
На канал рачны, што як карыта,
У траве на лузе 'шчэ блішчыць...
Сумна сёньня ў гэтым сьвеце жыць!
А ўміраць ня хочацца зусім.
Едзем на прыроду і маўчым.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.