РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
За вакном Эўропа, белы сьвет.
Кашляе за сьценкаю сусед.
Вецер за вакном. Ахвота спаць,
Толькі гэтак можна ўсё праспаць.
Ціха сьвечка на вакне гарыць.
Можна выпіць, можна ўсё прапіць.
Трэба жыць і бачыць далягляд,
А каб бачыць, трэба выйсьці з хат...
За вакном Эўропа, родны край.
І камусь тут пекла, а камусь тут рай.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.