РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ня хочацца думаць, што мы ўсе памром,
Труна ў зямлі зьнікне, бы ў моры паром,
Якому хоць плач, а было не даплыць
Да тых астравоў, дзе бясконца нам жыць
Было абяцана няведама кім
Ці д’яблам прыгожым, ці Богам самім.
Ня хочацца думаць, а хочацца жыць,
Дзяўчат і віно, і Айчыну любіць
І ведаць, што вечнасьці ў сьвеце няма
І сьмерць  не пакліча, сьмерць прыдзе сама,
Як самі прыходзяць зноў думкі аб тым,
Што ў сьвеце мы гэтым аб волі крычым
І волі ня знаем, бо мы ўсе памром,
Як сьвечкі, патухнем пад Боскім дажджом...
Ня хочацца думаць, а хочацца жыць
І мора жыцьця, нібы мора, любіць...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.