Вечар затапіла навальніца. І ліхтар пад вокнамі баіцца Утапіцца, бо зусім адзін, Рыжы, як савецкі апэльсін. Я праз шумны райскі лес дажджу На дарогу, як раку, гляджу, Па якой сплывае ў небыцьцё Адзінокае, як мы, лісьцё, І за ім мне хочацца паплыць, І пра сьмерць спакойна гаварыць, Як пра сон, які прысьніцца ўсім, Таямнічы, як Ерусалім. Сьціхне дождж і раніца ўсплыве, Загарацца сьвечкамі ў траве Кветкі мокрыя, як вочы маці, І адразу пасьвятлее ў хаце, І захочацца ізноўку жыць, І пра сьмерць зусім не гаварыць...
|
|