РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вось і сонца за сосны зайшло,
Быццам бы і зусім не было.
І ў цямноцьці ўтанула зямля,
І самотным адчуў сябе я,
Як вугельчык у прыску сівым,
Як над прыскам узьветраны дым.
Мне праз гэта цямноцьце ісьці,
Як траве праз асфальт прарасьці,
Каб сустрэцца з табой у вясьне,
Як з табой сустракаюся ў сьне...
 
Вось і сонца за сосны зайшло.
І блішчыць, як разьлітае шкло,
У цямноцьці, бы ў травах, рака,
Бы твая з бранзалетам рука,
Да якой мне прыпасьці і піць
Цеплыню, безь якой мне ня жыць
У цямноцьці, дзе зьнікла зямля,
Дзе самотным адчуў сябе я,
Як ля сьцежкі пахілены крыж,
Як у неба закінуты глыж...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.