РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
450
Трэба весела жыць!

 
Сумна жыць – бы глядзець на дарогу,
На якой анікога няма
І ня будзе, напэўна, нікога,
Бо ўжо вечар і хутка зіма.
Сумна жыць – бы маліцца ля Храма,
Ад якога цяпер – толькі яма
І нічога, нічога няма.
І глядзіш ты, адзін, на дарогу,
І зьнікае дарога, як дым,
Што ляціць да аблок, як да Бога
Мы штохвілі дыханьнем ляцім
Праз самоту, жыцьцём што завецца,
Што са сьнегам у дом нанясецца
І растане, і зьнікне, як дым.
Сумна жыць – бы ўміраць на чужыне,
Дзе нікому няведамы ты,
Нават сумнай, як ружа, жанчыне
І ня ведаць, што ёсьць ’шчэ жыцьцё,
Як віно пад сталом у графіне.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.